Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cудзяць кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі

абноўлена

Суд Цэнтральнага раёну пачынае разгляд крымінальнай справы супраць кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна.


11.50 На пачатку паседжаньня адвакат хадайнічаў, каб у другой палове дня па пятніцах, а таксама ў працоўныя суботы паседжаньні не праводзіліся з улікам спэцыфікі справы. Судзьдзя Ясіновіч адмовіў наконт пятніц. Пра суботы яшчэ думае.

Адвакат кажа, што працэс можа зацягнуцца да траўня.

За дзьве гадзіны на працэсе зачыталі прыкладна палову абвінавачаньня.

Адвакатам у Дорна — Аляксей Ярмошын, сын старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.

Дорна вінавацяць паводле крымінальных артыкулаў «Атрыманьне хабару», «Перавышэньне ўлады або службовых паўнамоцтваў», «Ухіленьне ад сплаты падаткаў», «Крадзеж або пашкоджаньне дакумэнтаў, штампаў, пячатак», «Службовы падлог».

У сакавіку Cьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць Дорна за атрыманьне хабару.

Дорна, сярод іншага, вінавацяць у тым, што ў 2002 годзе ён разабраў і вывез з Радуні (Гарадзенская вобласьць) у ЗША дом духоўнага лідэра габрэйскай грамады Расеі і Польшчы Хафец-Хаіма (1838-1933).

Падрабязнасьці пазьней
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG