Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шушкевіч у Магілёве: «Давайце аб’яднаемся і будзем гаварыць па-беларуску»


У Магілёў Станіслаў Шушкевіч прывёз толькі адзін асобнік сваіх мэмуараў. Кожны з прысутных меў магчымасьць патрымаць кніжку ў руках і пагартаць яе…

У Магілёў Станіслаў Шушкевіч прывёз толькі адзін асобнік сваіх мэмуараў. Кожны з прысутных меў магчымасьць патрымаць кніжку ў руках і пагартаць яе…

9 сьнежня ў Магілёве адзначылі гадавіну падпісаньня Белавескіх пагадненьняў аб стварэньні СНД і спыненьні існаваньня СССР. Абласная арганізацыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі запрасіла з гэтай нагоды першага кіраўніка беларускай дзяржавы Станіслава Шушкевіча.

Сустрэцца з старшынём Вярхоўнага Савету 12 скліканьня ў грамадзкі цэнтар «Кола» прыйшлі каля сотні чалавек. На сустрэчы, сярод іншага, Шушкевіч паказаў сваю кнігу ўспамінаў «Маё жыцьцё, крах і ўваскрашэньне СССР», якая днямі зьявілася на прылаўках кнігарняў Масквы і Санкт-Пецярбургу. Беларуская вэрсія гэтай кнігі на пачатку наступнага году прагучыць у эфіры Свабоды.

На сустрэчы Станіслаў Шушкевіч адразу заявіў грамадзе, што ў Віскулях ні ён, ні прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Краўчуком ня зьбіраліся, каб разваліць СССР. Неабходнасьць падпісаньня пагадненьня ўзьнікла пасьля абмеркаваньня сытуацыі, якая склалася ў Савецкім Саюзе, які паводле Станіслава Шушкевіча, сканаў яшчэ ў жніўні 1991 году. На момант падпісаньня пагадненьняў, заявіў ён, усе рэспублікі Саюзу мелі дэклярацыі аб незалежнасьці. Вялізная краіна, працягнуў спадар Шушкевіч, не была ўжо кіраванай.

Тэма Белавескіх пагадненьняў на сустрэчы хоць і была асноўнай, але ўсё ж найбольш увагі Шушкевіч аддаў адказам на пытаньні пра магчымасьці аб’яднаньня беларускай апазыцыі цяпер. Некаторыя зь ягоных выказваньняў:

«Адкажыце на пытаньне дзеля чаго аб’ядноўвацца? Аб’ядноўвацца трэба, шаноўнае спадарства, дзеля канкрэтнай мэты. Вось, калі мы аб’яднаемся і пойдзем адным фронтам, то яшчэ невядома, ці мо лепей было б ісьці некалькімі асобнымі партыямі. Гэта як на вайне. Стратэгія — гэта калі трэба перамагчы. А тактыка — гэта трэба выйграць сёньняшнюю бойку. Ці трэба нам аб’ядноўвацца, каб перці напралом, каб усіх зьнішчылі. Ці можна прасунуцца наперад рознымі шляхамі. Вось гэта пытаньне і сур’ёзнае».

«Нам трэба зразумець, што ў нас цяпер няма ніводнай нармальнай палітычнай партыі. Чаму? Партыі — заўжды маюць прадстаўніцтва ў парлямэнце. Іх у нас ня можа быць там, бо няма выбараў з 1996 году. Як можа існаваць партыя, калі ў яе няма фінансаваньня. Палітычныя партыі ў дзяржаве, заўжды фінансуюцца дзяржавай прапарцыянальна галасам выбарцаў. Ува ўсіх дэмакратычных дзяржавах так. У нас жа ненармальная дзяржава. Дэгенэратыўная».

«Цяпер мы ўсе аб’яднаныя. Мы хочам усе, каб зрабіць наш лад лепшым. Мы хочам зьмены палітычнай сыстэмы. Мы хочам абраць у парлямэнт тых, каму мы давяраем. А гэта цяжка ў нас зрабіць. Цяпер мы абіраем таго хто лепей хлусіць. Дзякуй за папраўку «Прызначаюць».

«Давайце аб’яднаемся і будзем гаварыць па-беларуску. Вось тады сапраўды землятрус адбудзецца. Вось Магілёў узяў і пайшоў гаварыць па-беларуску. Вось гэта будзе першы крок да аб’яднаньня тых хто хоча сапраўднай незалежнай Беларусі. Не такой Беларусі як лёзунг вісіць — „Я Беларусь“. У нас адзін такі ў Беларусі: „Дзяржава — гэта я“. Простых пытаньняў не бывае, а прымітыўным розумам аднаго чалавека складаныя пытаньні вырашаць складана».

Адно з пытаньняў тычылася таго хто ж Беларусьсю кіруе насамрэч:

Шушкевіч: «Я ня ведаю адказу на гэтае пытаньне. І вы ня ведаеце. Калі мы цяпер разьбіраемся хто кіраваў Савецкім Саюзам — то і тут складанае пытаньне. Ёсьць асобы ўплыву — яны вызначаюць дужа многае. Хто гэтыя шэрыя кардыналы — адказаць пэўна цяжка. Дэмакратычная сыстэма дазваляе гэтых людзей ставіць на свае месцы».

Першы кіраўнік беларускай дзяржавы выдаў у Расеі свае мэмуары. Выбачаўся, што па-расейску. Паабяцаў, што выдасьць і па-беларуску

Першы кіраўнік беларускай дзяржавы выдаў у Расеі свае мэмуары. Выбачаўся, што па-расейску. Паабяцаў, што выдасьць і па-беларуску


На сустрэчы з Шушкевічам.

На сустрэчы з Шушкевічам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG