Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Эгіпту скасаваў свой указ


Дэманстранты, якія пратэстуюць супраць указу прэзыдэнта Эгіпту, ідуць да прэзыдэнцкага палаца ў Каіры (архіўнае фота).
Дэманстранты, якія пратэстуюць супраць указу прэзыдэнта Эгіпту, ідуць да прэзыдэнцкага палаца ў Каіры (архіўнае фота).

Эгіпецкі прэзыдэнт Мухамэд Мурсі скасаваў указ ад 22 лістапада аб пашырэньні сваіх паўнамоцтваў, які прывёў да масавых пратэстаў, у якіх загінулі людзі.

Прэсавы сакратар прэзыдэнта, аднак, заявіў, што той ня будзе пераносіць прызначанае на 15 сьнежня галасаваньне па праекце новай канстытуцыі. Апазыцыянэры заяўляюць, што праект новай канстытуцыі задавальняе толькі ісламістаў — прыхільнікаў Мурсі.

Экспэрты расцэньваюць праект новай канстытуцыі Эгіпту як аснову для стварэньня ісламскай дзяржавы па прыкладзе Саудаўскай Арабіі. У ім наўпрост указваецца, што ў аснову заканадаўства краіны павінны быць пакладзеныя законы шарыяту. Праект абмяжоўвае правы жанчын і свабоду меркаваньняў у краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG