Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: вайскоўцы заклікалі да дыялёгу


У Эгіпце сёньня вайскоўцы заявілі, што падтрымліваюць правядзеньне дыялёгу дзеля разьвязаньня палітычнага крызысу ў краіне, папярэдзіўшы, што адмова ад яго прывядзе да катастрафічных наступстваў.

Кіраўніцтва ўзброеных сілаў таксама заклікала і праціўнікаў, і прыхільнікаў прэзыдэнта Мухамэда Мурсі спыніць сутычкі, інакш наступіць адпаведная рэакцыя арміі. Гэта была першая заява з боку кіраўніцтва ўзброеных сілаў пасьля таго, як у краіне пачаліся масавыя выступы супраць прэзыдэнта Мухамэда Мурсі, які 22 лістапада выдаў указ аб пашырэньні сваіх паўнамоцтваў. Чакаецца, што Мурсі сёньня зноў закліча сваіх апанэнтаў сесьці за стол перамоваў, нягледзячы на тое, што апазыцыя адрынула ягоны заклік да дыялёгу.

У Каіры перад прэзыдэнцкім палацам ўсю ноч працягваліся акцыі пратэсту, у якіх удзельнічалі дзясяткі тысяч людзей. Напярэдадні віцэ-прэзыдэнт Эгіпту Махмуд Мекі паведаміў пра гатовасьць прэзыдэнта перанесьці прызначанае на 15 сьнежня галасаваньне па праекце новай канстытуцыі, калі апазыцыя дасьць гарантыі, што ня будзе аспрэчваць гэтае рашэньне ў судзе. Апазыцыянэры заяўляюць, што праект новай канстытуцыі задавальняе толькі ісламістаў — прыхільнікаў Мурсі.
XS
SM
MD
LG