Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве пішуць лісты Бяляцкаму напрацягу 24 гадзін


Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

8 сьнежня распачынаецца «Маратон напісаньня лістоў» Amnesty International да Алеся Бяляцкага і іншых вязняў сумленьня. Маратон пачнецца апоўдні ў Беларускім Доме ў Варшаве і будзе праходзіць напрацягу 24 гадзін.

«Ліст — гэта вялікая падтрымка для Алеся Бяляцкага. Кожны ліст — гэта пазытыўная навіна з вольнага сьвету», — распавёў Польскаму радыё дырэктар Беларускага Дому ў Варшаве Алесь Зарэмбюк.

У рамках акцыі Amnesty International «Маратон напісаньня лістоў» удзельнікі таксама могуць напісаць лісты падтрымкі расейскаму гурту Pussy Riot, выказаць свой пратэст супраць смяротнага пакарання ў Тайвані, а таксама падтрымаць маладых актывістаў руху Судана Girifna.

«Маратон напісаньня лістоў» Amnesty International заўсёды праводзіцца ў бліжэйшыя да 10 снежня выходныя. Гэтая дата зьяўляецца гадавінай Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
XS
SM
MD
LG