Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 сьнежня: 5 гадоў Белсату


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е

У Беларусі пахмурна, тэмпэратура — да 7 градусаў марозу.

У БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ

У Осла, Нарвэгія — уганараваньне Нобэлеўскай прэміяй міру.
У Страсбуры, Францыя — пасяджэньне Эўрапарлямэнту.

У Баранавічах — будзе вырашацца, ці вызваляць умоўна-датэрмінова Васіля Парфянкова, якога беларускія праваабаронцы лічаць палітвязьнем.

У Віцебску — у Парку культуры і адпачынку чыгуначнікаў адбудзецца публічная лекцыя «Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека. Як выконваюцца палажэньні Дэклярацыі ў Беларусі». Пачатак а 13-ай.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

Усясьветны Дзень правоў чалавека.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1520 — Марцін Лютэр публічна спальвае папскую булу пра адлучэньне яго ад царквы. З гэтага дня пачынаецца аддзяленьне ад каталіцызму Рэфарматарскай царквы, якую стануць называць лютэранскай.

1945 — адкрылася Беларуская гімназія ў Рэгенсбургу (Нямеччына).

1948 — Генэральная Асамблея ААН зацьвердзiла i абвясьцiла Ўсеагульную дэклярацыю правоў чалавека.

1991 — цэнтральны праспэкт Менску атрымаў новую назву ў гонар Францішка Скарыны

2007 — пачаліся трансьляцыі тэлеканалу «Белсат»

У гэты дзень нарадзіліся:

1878 — нарадзіўся Мікола Бліадуха, беларускі акадэмік, геоляг. Вывучаў карысныя выкапні Беларусі. Пра вялікі аўтарытэт вучонага сьведчыць тое, што на ягонае пахаваньне ўзімку 1935 году прыйшло вялікае мноства народу. А спачыў акадэмік на менскіх Вайсковых могілках. Ягоны помнік захаваўся, ён падпісаны па-беларуску.

1892 — нарадзіўся Павал Аляксюк, беларускі палітык, радны БНР, старшыня Беларускай вайсковай камісіі, кіраўнік ураду пры штабе генэрала Булак-Балаховіча.

1930 — нарадзіўся беларускі паэт і літаратуразнавец Мікола Арочка, аўтар гістарычных паэм «Курганьне», «Крэва», «Судны дзень Скарыны», «Каранацыя Мяндоўга».

У гэты дзень памерлі:

1896 — Альфрэд Нобэль, швэдзкі хімік, інжынэр, вынаходнік дынаміту, заснавальнік Нобэлеўскай прэміі

2006 — Аўгуста Піначэт, чылійскі дыктатар

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Жывым, нам трэба пазнаваць сябе,
Ісьці глыбей да цяжкае разгадкі:
Хто мы былі? І хто нашы нашчадкі?
Які наш лёс далейшы ў барацьбе?

Мы — на сваёй зямлі... Заўсёды дома!
Нязрушна, так!.. Хоць ёсьць, вядома, рух:
Даўно нас вучыць твой, Купала, дух
Ісьці праз слова — у самасьвядомасьць!»


Мікола Арочка

ГОД ТАМУ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ

У самым усходнім райцэнтры Беларусі адзначылі Дзень правоў чалавека

FEMEN у Маскве: «Божа, цара гані»

Барыс Пятровіч абраны старшынём Саюзу беларускіх пісьменьнікаў
XS
SM
MD
LG