Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праціўнікі эгіпецкага прэзыдэнта штурмуюць дом яго сваякоў


Ахова каля прэзыдэнцкага палаца ў Каіры

Ахова каля прэзыдэнцкага палаца ў Каіры

Дваццаць пяць чалавек пацярпелі пры спробе праціўнікаў прэзыдэнта Эгіпту Мухамэда Мурсі прарвацца да дому, у якім жыла ягоная сям’я, у горадзе Аз-Заказік, што ў правінцыі Аш-шаркія.

Пра гэта паведаміла ВВС са спасылкай на мясцовае тэлебачаньне. Таксама паведамляецца, што ў сутыкненьнях з паліцыяй каля дома ўдзельнічалі каля трох тысяч апазыцыянэраў. Яны закідвалі паліцыянтаў камянямі і бутэлькамі з запальнай сумесьсю.

Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ. На месца сутыкненьня прыбылі сотні чальцоў арганізацыі «Браты-мусульмане», стаўленікам якой зьяўляецца Мухамэд Мурсі. Сваякі Мурсі былі эвакуяваныя з гэтага дома напярэдадні.
XS
SM
MD
LG