Дзікавіцкі: Паколькі я зьяўляюся кіраўніком рэдакцыі інфармацыйных праграмаў, дык можа і не зусім сьціпла, але хацеў бы пахваліць, найперш, інфармацыйную частку нашага эфіру. Пяць гадоў таму мы пачыналі ад 3 хвілінаў інфармацыйнага выпуску, а цяпер мы практычна маем 3 гадзіны жывога эфіру. Другая пазыцыя — тое, што Белсат зрабіўся пэўным цэнтрам, дзе могуць інтэлектуальныя здольнасьці праявіць выбітныя беларускія творцы — музыкі, літаратары, гісторыкі. Гэта — пляцоўка для прызнаных — на жаль, ня сёньняшнімі ўладамі, але грамадзянскай супольнасьцю — творцаў. І трэцяе, што падаецца важным — у сёньняшняй Беларусі адсутнічае цэлае пакаленьне прафэсійных тэлевізійных журналістаў, бо пасьля заканчэньня журфаку шлях на БТ альбо рэгіянальную кампанію, дзе няма магчымасьцяў даведацца, як выглядае тэлебачаньне сучаснае і без цэнзуры, і напэўна няма магчымасьці працаваць па-беларуску.
Свабода: Што перашкаджае вам працаваць?
Дзікавіцкі: Вядома, справа акрэдытацыі найперш — бяз акрэдытацыі цяжка патрапіць на якое-кольвечы афіцыйнае мерапрыемства, таму гэта для нас праблема нумар адзін. Па-другое, хацелася б, каб мы былі дасягальныя ня толькі праз спадарожнікавыя антэны і ня толькі праз інтэрнэт-вяшчаньне, якое ў нас сёньня пакуль што ў памеры трох гадзінаў на дзень, але і ў кабэльных сетках, наземным тэлебачаньні. Канешне, гэта пакуль маларэальна, але гэтага мы сабе жадаем. І хацелася б, каб Белсат зрабіўся кузьняй нацыянальных тэлевізійных кадраў. Мы ведаем, што ва ўсіх краінах Эўразьвязу нацыянальнаму тэлебачаньню — менавіта нацыянальнаму — надаецца ўвага, а ў нас гэта ігнаруецца.
Свабода: Што чакае гледачоў Белсату ў бліжэйшай будучыні?
Дзікавіцкі: Перадусім, ад 3 студзеня мы пашыраем «жывое» інфармацыйнае вяшчаньне. Акрамя гэтага, будзе некалькі новых культурніцкіх праграм, ну і новыя неспадзяванкі, якія мы імкнемся ўнесьці, нягледзячы на няпростае фінансавае становішча. Будзем працягваць здымаць і дакумэнтальнае кіно, што лічым вельмі важным у сёньняшняй Беларусі. Ня будзем забывацца і на беларускамоўную музыку. Словам, будзем працягваць у кірунку, які быў уласьцівы нашаму каналу ад самага пачатку.