Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце пратэстоўцы прарваліся да прэзыдэнцкага палаца.


Пратэстоўцы спрабуюць прарвацца праз агароджу з калючага дроту каля прэзыдэнцкага палаца ў Каіры

Пратэстоўцы спрабуюць прарвацца праз агароджу з калючага дроту каля прэзыдэнцкага палаца ў Каіры

Паводле паведамленьняў дзяржаўнага тэлебачаньня Эгіпту, праціўнікі прэзыдэнта Мухамэда Мурсі прарвалі загароджы ля ягонай рэзыдэнцыі ў Каіры і накіраваліся да брамы палаца.

Паведамляецца, што рэспубліканская гвардыя пакінула тэрыторыю рэзыдэнцыі. Каля палаца знаходзяцца тысячы апазыцыянэраў, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта.

Хваляваньні ў Каіры працягваюцца ўжо два тыдні ў зьвязку з указам Мурсі, якім ён пашырыў свае паўнамоцтвы, а таксама з вынясеньнем на рэфэрэндум 15 сьнежня праекту новай канстытуцыі, які, з гледзішча апазыцыі, задавальняе толькі ісламістаў.

Прадстаўнікі сьвецкай апазыцыі раней адрынулі заклік прэзыдэнта да агульнанацыянальнага дыялёгу, зь якім Мурсі выступіў па тэлебачаньні ў чацьвер. Прэзыдэнт, у прыватнасьці, заявіў, што ягоны ўказ будзе адменены адразу ж пасьля рэфэрэндуму. Гэтыя абяцаньні, аднак, не супакоілі пратэстоўцаў.

Раней у сутыкненьнях прыхільнікаў і праціўнікаў Мурсі загінулі ня меней як 7 чалавек.
XS
SM
MD
LG