Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міліцыя ўварвалася на спэктакаль Свабоднага тэатру


Акторы паказвалі ў Менску палітычны спэктакаль «Спасьцігаючы каханьне».

Як паведаміў «Хартыі-97» кіраўнік Свабоднага тэатру Мікалай Халезін, супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў памяшканьне, якое арандуе Свабодны тэатар, патлумачыўшы, што іх выклікалі суседзі. Цяпер яны правяраюць дакумэнты актораў і гледачоў.

Спэктаклі Свабоднага тэатру ў Беларусі праходзяць падпольна.

«Спасьцігаючы каханьне» — п’еса пра выкрадзенага ў Беларусі бізнэсоўца і грамадзкага дзеяча Анатоля Красоўскага і ягоную жонку Ірыну.

Як апавяла Радыё Свабода мэнэджэр тэатру Сьвятлана Сугака, міліцыянты перапісалі яе пашпартныя дадзеныя. Яны цікавілася, што гэта за тэатар, пра што пастаноўка. Хацелі спыніць спэктакаль і праверыць дакумэнты ў прысутных. Але Сьвятлана пераканала іх, што перарываць тэатральную пастаноўку ня варта. Міліцыянты папрасілі да заўтра перапісаць пашпартныя зьвесткі ўсіх актораў і паабяцалі наведацца яшчэ і ў суботу.

8 сьнежня Свабодны тэатар будзе паказваць спэктакаль «Зона маўчаньня».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG