Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразійскі банк разьвіцьця дасьць Беларусі 440 мільёнаў даляраў


Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў і прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін

Міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў і прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін

Беларусь атрымае чарговы транш крэдыту ў памеры 440 мільёнаў даляраў.

Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі заявіў новы кіраўнік рады Эўразійскага банку разьвіцьця, міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў. Ён сказаў, што ў гэтым рашэньні няма ніякай палітыкі, яно выключна эканамічнае. А на пытаньне журналістаў пра тое, што Беларусь ня выканала патрабаваньне аб прыватызацыі на суму 2,5 мільярда даляраў у 2012 годзе, спадар Сілуанаў адказаў: «Гэта пытаньне наступнага году і наступнага траншу».

На пытаньне журналістаў, калі грошы паступяць у Беларусь, міністар фінансаў Расеі спадар Сілуанаў адказаў коратка: «У бліжэйшы час».

Першы транш на 800 мільёнаў даляраў Эўразійскі банк разьвіцьця пералічыў у Беларусь 21 чэрвеня 2011 году, яшчэ 440 мільёнаў даляраў — у сьнежні 2011 году. У 2012 годзе Беларусь павінна была атрымаць два траншы па 440 мільёнаў даляраў кожны. Трэці транш быў атрыманы ў чэрвені і залічаны ў золатавалютныя рэзэрвы краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG