Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнку вылучылі кандыдатам на прэзыдэнта Ўкраіны


Цімашэнка размаўляе зь людзьмі каля Генэральнай пракуратуры ў Кіеве ў сьнежні 2010 году.
Цімашэнка размаўляе зь людзьмі каля Генэральнай пракуратуры ў Кіеве ў сьнежні 2010 году.

Украінская аб’яднаная апазыцыя «Бацькаўшчына» вылучыла адзіным кандыдатам на прэзыдэнта на выбарах 2015 году экс-прэм’ера Юлію Цімашэнку, якая цяпер адбывае турэмнае зьняволеньне.

Рашэньне было прынятае на пашыранай канфэрэнцыі аб’яднанай апазыцыі, якая адбылася ў Кіеве 7 сьнежня.

Кандыдатуру Цімашэнкі прапанаваў адзін зь лідэраў апазыцыі Арсені Яцанюк. Ён упэўнены, што Цімашэнка зможа балятавацца на прэзыдэнта. Паводле словаў Яцанюка, празь некалькі месяцаў павінна быць прынятае рашэньне Эўрапейскага суду ў правох чалавека, якое, на ягоную думку, вызваліць экс-прэм’ера.

Суд у Кіеве прысудзіў Цімашэнку ў кастрычніку 2011 году да сямі гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009-м годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG