Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны прафсаюзьнік: Лукашэнка дамагаецца эканамічных санкцыяў


Прадпрыемства "Барысаўдрэў"

Прадпрыемства "Барысаўдрэў"

Дырэктар Дэпартамэнту па правах чалавека і прафсаюзаў Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў Стывэн Бэнэдыкт пракамэнтаваў дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі «Аб дадатковых мерах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці».

Стывэн Бэнэдыкт сказаў: «Мы лічым, што гэта наўпроставае і абсалютнае парушэньне самых фундамэнтальных прынцыпаў і правоў працоўных. Існуе канвэнцыя Міжнароднай арганізацыі працы, у якой ясна выкладзеныя гэтыя правы, і спадар Лукашэнка цалкам адмаўляе ў гэтых правах і ігнаруе парады, якія ён неаднаразова атрымоўваў (ад міжнародных арганізацый)».

Сярод асноўных пунктаў дэкрэту наступныя:

Датэрміновае скасаваньне кантрактаў у пэрыяд рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў з ініцыятывы работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка.

У выпадку парушэньня работнікамі сваіх працоўных абавязкаў і звальненьня «за вінаватыя дзеяньні» сума атрыманай імі за пэрыяд працы штомесячнай грашовай выплаты падлягае вяртаньню.

Гаворачы пра магчымую рэакцыю Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў на дэкрэт Лукашэнкі, Стывэн Бэнэдыкт заявіў:

«Зь цягам часу Лукашэнку і ягоны ўрад зноў папросяць абгрунтаваць, што яны робяць, і ў нейкі момант празь Міжнародную арганізацыю працы будуць зробленыя дадатковыя крокі, каб арганізаваць дадатковы ціск, уключна з эканамічнымі санкцыямі. Выглядае, што ён менавіта гэтага дамагаецца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG