Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выпіў віскі — дапамог палітвязьням


Бар «Свабода» адкрываецца сёньня ў Санкт-Пецярбургу — расейскія апазыцыянэры вырашылі скінуцца і адкрыць уласны бар.

Як паведамляе расейская служба нашага радыё, 5% ад кожнага рахунку пойдзе на дапамогу палітвязьням. Адкрыцьцё першага і пакуль адзінага ў горадзе бару такога кшталту яго заснавальнікі прымеркавалі да гадавіны масавых пратэстаў. У бары «Свабода» можна будзе ня толькі выпіць і закусіць, але і сустрэцца з палітыкамі самага рознага кшталту, паглядзець кіно, прыняць ўдзел у дэбатах і сэмінарах.

Разьмешчаны бар у межах «Пецярбурга Дастаеўскага», на набярэжнай Фантанкі. Заснавальнікі ўсьведамляюць, што іх гасьцямі могуць быць ня толькі апазыцыянэры, але і супрацоўнікі паліцыі, АМАПу або пажарнай інспэкцыі, таму імкнуцца выканаць усе фармальнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG