Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў пра сьледчых: «Казлы яны, вядома...»


Дзьмітрый Мядзьведзеў

Дзьмітрый Мядзьведзеў

Пасьля заканчэньня тэлеінтэрвію журналістам Мядзьведзеў за кадрам назваў тых, хто правёў сёньня ператрус у рэжысэра, які здымае фільм пра апазыцыю, «казламі». Далей гук неразборлівы — дапамажыце разабраць тэкст.

Кіраўнік ураду Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у інтэрвію пяці расейскім тэлеканалам агульна адказаў на пытаньні, зноў паабяцаўшы «цяжкую» барацьбу з карупцыяй і запэўніўшы, што ня бачыць у краіне «закручваньня гаек».

За кадрам тэлеінтэрвію засталося шмат цікавага. Вось, напрыклад, фрагмэнт відэазапісу ўжо пасьля заканчэньня жывога эфіру. Голас, падобны на голас Мядзьведзева, супакойвае журналістаў, адказваючы, мяркуючы па ўсім, на пытаньне аб ранішнім ператрусе ў Паўла Кастамарава, рэжысэра дакумэнтальнага фільма «Тэрмін» (на запісе пасьля 4:30):

«Там нармальна ўсё будзе, не хвалюйцеся. Казлы яны, вядома, што ў 8 раніцы... Гэта набор звычак. У мяне шмат людзей, якія там працуюць, яны сапраўды так разумеюць жыцьцё, што калі яны прыйдуць у 7 раніцы, то атрымаюць усё найлепшай якасьці і пэўны... (неразборліва)... Так што я б тут кансьпіралёгію на разводзіў...»



Сьледчы камітэт Расеі ў пятніцу раніцай правёў ператрусы ў кватэры аднаго з рэжысэраў дакумэнтальнага праекту «Тэрмін» («Срок») Паўла Кастамарава ў рамках расьсьледаваньня справы аб забурэньнях на Балотнай плошчы.

«Тэрмін» — дакумэнтальны фільм, які Кастамараў разам з калегамі здымаюць пра лідэраў расейскай апазыцыі і іх прыхільнікаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG