Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эгіпет: апазыцыя адмовілася ад прапанаванага дыялёгу


Пратэстоўцы моляцца на плошчы Тахрыр у Каіры ўдзень 7 сьнежня

Пратэстоўцы моляцца на плошчы Тахрыр у Каіры ўдзень 7 сьнежня

Прэзыдэнт Эгіпту Мухамэд Мурсі прапанаваў сваім апанэнтам «усёахопны і прадуктыўны дыялёг», каб пераадолець крызыс у краіне.

Лідэры апазыцыі заявілі, што ня пойдуць на дыялёг з прэзыдэнтам Эгіпту Мухамэдам Мурсі, які заклікаў сваіх апанэнтаў да перамоваў, пра гэта паведамляе ВВС.

Лідэр Нацыянальнага фронту выратаваньня Эгіпту, былы кіраўнік МАГАТЭ Мухамэд Барадэй заявіў, што сапраўднага дыялёгу ня будзе. Іншы ўплывовы апазыцыянэр — Амр Муса, які ўзначальвае «Арабскую лігу», — сказаў, што апазыцыя патрабуе, каб прызначаны прэзыдэнтам на 15 сьнежня рэфэрэндум па праекце новай канстытуцыі адклалі.

Тым часам у Каіры натоўпы праціўнікаў прэзыдэнта зьбіраюцца на новыя акцыі пратэсту. Паведамляецца пра сутыкненьні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Мурсі у мячэці ў Александрыі. У тэлевізійным звароце Мурсі заклікаў лідэраў апазыцыі сустрэцца ў прэзыдэнцкім палацы 8 сьнежня.

Мурсі выступіў пасьля таго, як вулічныя сутыкненьні паміж яго прыхільнікамі і праціўнікамі прывялі да сьмерці пяцёх чалавек і раненьню яшчэ 644.

Мурсі сказаў, што некаторыя пункты ягонага ўказу ад 22 лістапада, які выклікаў асаблівыя пратэсты ў краіне, могуць быць зьмененыя пасьля абмеркаваньня з апазыцыяй. Да таго ж, дадаў ён, указ можа быць наогул адменены пасьля рэфэрэндуму па праекце новай канстытуцыі Эгіпту, прызначанага на 15 сьнежня.

Экспэрты расцэньваюць праект новай канстытуцыі Эгіпту як аснову для стварэньня ісламскай дзяржавы па прыкладзе Саудаўскай Арабіі. У ім наўпрост указваецца, што ў аснову заканадаўства краіны павінны быць пакладзеныя законы шарыяту. Праект абмяжоўвае правы жанчын і свабоду меркаваньняў у краіне.

Непарадкі ў Каіры



XS
SM
MD
LG