Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі амбасадар пакіне Менск: ён стаў міністрам


Лінас Лінкявічус

Лінас Лінкявічус

Амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус 7 сьнежня афіцыйна стаў міністрам замежных спраў сваёй краіны. Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце зацьвердзіла склад новага ўраду.

3 сьнежня Лінас Лінкявічус сустракаўся ў Вільні з Даляй Грыбаўскайце і абмеркаваў зь ёй прыярытэты зьнешняй палітыкі краіны. Пасьля размовы з прэзыдэнтам ён заявіў, што ў дачыненьнях з суседзямі ў Літвы ёсьць рэзэрвы, якія можна выкарыстоўваць. Але тут ня ўсё залежыць толькі ад Літвы.

Раніцай 7 сьнежня Лінас Лінкявічус, яшчэ да рашэньня прэзыдэнта, сустрэўся ў Менску зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем.

Лінкявячус двойчы — у 1993-1996 гадах і ў гадах — ачольваў Міністэрства абароны Літвы. Таксама двойчы — у гадах і ў гадах ён працаваў амбасадарам Літвы пры НАТА.2000-20041997-20002005-2001

Гэта ўжо другі выпадак, калі амбасадар Літвы ў Беларусі прызначаецца міністрам замежных спраў. Такая ж сытуацыя была з амбасадарам Пятрасам Вайцякунасам у 2006 годзе. Цяпер, дарэчы, спадар Вайцякунас ачольвае амбасаду Літвы ва Ўкраіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG