Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто стане праваабаронцам, адвакатам і журналістам 2012 году?


Ляўрэатамі прэміі беларускіх праваабаронцаў за 2011 год
Ляўрэатамі прэміі беларускіх праваабаронцаў за 2011 год

10 сьнежня прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў Беларусі назавуць найлепшага сярод калегаў, а таксама найлепшага журналіста, які асьвятляў праваабарончую тэматыку, і найлепшага адваката.

Праваабаронца Людміла Гразнова з «Праваабарончага альянсу» паведаміла «Свабодзе», што, як і летась, у вызначэньні пераможцаў году бралі ўдзел прадстаўнікі шэрагу грамадзкіх арганізацыяў. Гэта «Праваабарончы альянс», «Дом правоў чалавека», «Вясна», БХК, «Салідарнасьць», Цэнтар правоў чалавека, БАЖ ды іншыя. Традыцыйна ў абмеркаваньні ўдзельнічалі і ляўрэаты мінулых гадоў. Каго вызначылі найлепшымі?

«Вылучыць найлепшых — гэта і прыемная справа, але і вельмі адказная. Тыя, каго ўзнагароджвалі прэміяй і якія атрымаюць яе сёлета, — гэта людзі, якія зрабілі найбольш важкі ўнёсак у абарону правоў чалавека як адвакаты, журналісты і праваабаронцы. Хто перамог? Магу сказаць толькі, што мы мелі на ўвазе і гучную справу мінулага году аб выбуху ў мэтро, і расстрэл Канавалава і Кавалёва, які прыпаў на гэты год. У адной з намінацыяў гэта падзея знайшла адлюстраваньне. А ў журналістыцы мы глядзелі на тое, хто з журналістаў найбольш вызначыўся і найбольш пацярпеў», — заявіла Гразнова.

Ляўрэатамі прэміі беларускіх праваабаронцаў за 2011 год былі праваабаронца Алесь Бяляцкі, фотажурналісты Юлія Дарашкевіч і Ўладзь Грыдзін, адвакаты Дар’я Ліпкіна і Марына Кавалеўская.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG