Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кнігарня «Логвінаў» занепакоілася узроўнем алькагалізацыі беларусаў ды вырашыла пазмагацца за цьвярозасьць нетрадыцыйным спосабам.

А менавіта абвясьціла цьвярозы паэтычны конкурс. Усіх, хто падзяляе трывогу арганізатараў конкурсу, «логвінаўцы» запрашаюць напісаць антыалькагольныя чатырохрадкоўі ў комэнтах пад абвесткай на lohvinau.livejournal.com

Пераможцаў чакаюць тры прэміі.

1-ая прэмія — шыкоўны набор кніжак выдавецтва «Логвінаў», выдадзеных сёлета.

2-ая прэмія — удзел у карпаратыўнай вечарынцы кнігарні «Логвінаў», на якой ляўрэат зможа пераканацца, што стол будзе абсалютна безалькагольны.

Суцяшальная прэмія — кніга «Сіняя кніга беларускага алькаголіка» ў падарунак.

Чатырохрадкоўі могуць быць напісаныя на беларускай, палескай, трасянцы, украінскай, польскай, расейскай ды ангельскай мовах. Арганізатары прызнаюцца, што іншымі мовамі яны не валодаюць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG