Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Добрае здароўе чалавека часта знаходзіць сваё адлюстраваньне ў яго прывабным, маладым выглядзе.

А наадварот — непрывабны выгляд зьвязаны адно са старэньнем чалавечага арганізму ці, можа, сьведчыць таксама аб тым, што ў чалавека зьявіліся праблемы са здароўем?

Адназначна так, адказвае доктар Молі Робэртс зь Інстытуту аховы здароўя і лячэньня ў Сан-Францыска.

Вось, паводле доктар Роджэрс, некалькі фізычных прыкметаў таго, што з вашым здароўем можа быць нешта ня так.

Ацёклыя ступні — гэта можа быць сыгнал ня толькі таго, што ў вас цесныя чаравікі, але і пачатку сардэчнай недастатковасьці.

Мяшкі пад вачыма — ня толькі ад недахопу сну, але і знак таго, што ў вашай дыеце зашмат солі.

Сухая скура — у вас магчымы дыябэт, зьніжэньне актыўнасьці шчытападобнай залозы або атэрасклероз.

Зморшчыны — могуць быць ня толькі ад старасьці, але і ад порыстасьці касьцей.

Выпаданьне валасоў — у жанчын гэта можа быць зьвязанае зь недахопам або празьмернасьцю гармону шчытападобнай залозы.

Сухія, патрэсканыя вусны — могуць быць сыгналам парушэньня імуннай сыстэмы арганізму, гэтак званага сындрому Шогрэна.

Радзімка — калі яна асымэтрычная, зь нерэгулярным абрысам, неаднолькавага колеру або мае дыямэтар большы за 6 мілімэтраў — схадзіце лепш да дэрматоляга. Гэткая нарасьць можа азначаць рак скуры.

Пажаўцелыя бялкі вачэй — магчымая хвароба печані. Візыт да лекара абавязковы.
XS
SM
MD
LG