Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга ў «Каменным Логу» — 600 фураў


Чарга вялікагрузных аўтамабіляў на выезд зь Беларусі ў Літву на пункце пропуску «Каменны Лог — Мядзінінкай» — 10 кілямэтраў.

«Чарга на выезд у Літву на пункце пропуску „Каменны Лог — Мядзінінкай“, па-ранейшаму вялікая. Кіроўцам, каб выехаць, трэба прастаяць у чарзе суткі», —заявіў Інтэрфаксу прэсавы сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка.

У мінулую сераду ў Літве былі затрыманыя 20 літоўскіх мытнікаў. Пасьля гэтага чарга на выезд зь Беларусі на пункце пропуску «Каменны Лог — Мядзінінкай» павялічылася ў разы і складзе 8-10 км. У чарзе сабралася каля 600 вялікагрузных аўтамабіляў.

«Гэта адбылося ў сувязі з тым, што літоўскі бок практычна спыніў афармленьне дакумэнтаў на ўезд. Па дадзеных літоўскага боку, чарга павялічылася ў 4 разы», — адзначыў Цішчанка.

Дэпартамент мытні Літвы, у мінулую сераду затрымаў двае дзесяткі супрацоўнікаў кантрольна-прапускнога пункту «Мядзінінкай». Дваццаць аднаму супрацоўніку мытні выстаўленыя абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам і хабарніцтве.


View Каменны Лог in a larger map
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG