Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чарга на мяжы пасьля затрыманьня хабарнікаў


Памежны пункт «Каменны лог» (архіўнае фота).

Памежны пункт «Каменны лог» (архіўнае фота).

На памежным пункце «Каменны лог» на беларуска-літоўскай мяжы чарга зь вялікагрузных машын, якія чакаюць дазволу на перасячэньне мяжы з Літвой, расьцягнулася амаль да 10 кілямэтраў. У чарзе стаяць каля 600 машын.

Прычынай стала затрыманьне двух дзясяткаў літоўскіх мытнікаў з КПП «Мядзінінкай», западозраных у карупцыі. 21 супрацоўнік мытні быў затрыманы, ім выставілі абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам і хабарніцтве.

Начальнік Дэпартамэнту мытні Літвы Антанас Шыпавічус распавёў парталу «Дэльфі» што некаторыя супрацоўнікі незаконна зьбіралі з кіроўцаў грузавікоў па 20-40 літаў (прыкладна 7,5-15 даляраў). «Калі мытнік фіксаваў нейкае ўяўнае ці рэальнае парушэнне, то плата была яшчэ вышэйшай», — адзначыў чыноўнік.
XS
SM
MD
LG