Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увечары 6 сьнежня на кватэру да нацыянал-бальшавіка Зьмітра Сіняка прыйшлі міліцыянты з Маскоўскага РУУСа па справе аб нападзе на літоўскую амбасаду ў Менску.

Яны ўзялі аналіз сьліны і спыталіся, дзе знаходзіўся актывіст у дзень выбуху, што рабіў і сябрам якіх арганізацый зьяўляецца.

«Я мяркую, што ім гэта было для „галачкі“. Трэба было і ўсё», — сказаў Зьміцер.

Увечары 6 лістапада на тэрыторыю амбасады Літвы ў Менску былі кінутыя дзьве бутэлькі з запальнай сумесьсю, з так званым «кактэйлем Молатава», якія супрацоўнікі літоўскай паліцыі, што дзяжурылі ў будынку, хутка затушылі.

Кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс і старшыня Камітэту замежных справаў Сэйму Літвы Эмануэліс Зінгерыс назвалі гэты інцыдэнт тэрарыстычным выпадам супраць дыппрадстаўніцтва Літвы.

Як паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі, «адкрытая крымінальная справа паводле часткі 2 арт. 39 — хуліганства, учыненае групай асобаў. Праводзяцца далейшыя сьледчыя дзеяньні».

Раней у інтэрнэт-мэдыях паведамлялася, што супрацоўнікі міліцыі наведвалі анархістаў, якія ў 2010 годзе фігуравалі ў якасьці сьведак і падазраваных па справе аб нападзе на амбасаду Расеі. Іх таксама дапытвалі адносна інцыдэнту на тэрыторыі літоўскай амбасады.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG