Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: палітыка Крамля — аднавіць вялікую Расейскую імпэрыю


7 сьнежня ў Менску будзе вырашацца пытаньне пра выдачу чарговага траншу крэдыту ЭўрАзЭС для Беларусі.

У пасяджэньні антыкрызіснага фонду, якое пройдзе ў будынку выканкама СНД, возьмуць удзел расейскі міністар фінансаў Антон Сілуанаў, міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец і старшыня праўленьня Эўразійскага банку разьвіцьця Ігар Фінагенаў.

Раней спадар Сілуанаў адзначыў, што Беларусь выканала ня ўсе паказчыкі па праграме, выкананьне якой — умова выдачы крэдыту.

Уладзімер Жарыхін

Уладзімер Жарыхін

Расейскі эканаміст Уладзімер Жарыхін сказаў «Свабодзе», што афіцыйнаму Менску будзе выдзелены чарговы транш крэдыту:

«Няма ніякіх падстаў не даваць. Беларусь — сябра Мытнага зьвязу. Дасягнутая, магчыма і павярхоўная, але ўсё ж стабілізацыя эканамічнай сытуацыі. Таму чарговы транш, я думаю, будзе выдадзены».

Былы старшыня Нацбанку Беларусі Станіслаў Багданкевіч таксама мяркуе, што дадуць:

Станіслаў Багданкевіч

Станіслаў Багданкевіч

«Бо ідзе палітыка Крамля сабраць землі і аднавіць вялікую Расейскую імпэрыю. Таму нейкія дробязі, невыкананьне нейкіх абавязаньняў Беларусьсю застануцца дробязямі. А грошы дадуць. А чаму мы хочам? Чаму б не атрымаць лішнія крэдыты і не скарыстаць іх на спажываньне дзеля падтрыманьня ўзроўню жыцьця?! Мы стала бяром крэдыты і стала пускаем іх на спажываньне. Мы атрымліваем вялікія прэфэрэнцыі з Расеі. Але гэтыя датацыі нам не дапамагаюць. Трэба крэдыты браць».

9 чэрвеня 2011 году падпісана пагадненьне паміж Беларусьсю і Эўразійскім банкам разьвіцьця, які кіруе сродкамі Антыкрызыснага фонду ЭўрАзЭС, аб выдзяленьні крэдыту на 3 мільярды даляраў шасьцю траншамі.

Першы транш на 800 мільёнаў даляраў Эўразійскі банк разьвіцьця пералічыў у Беларусь 21 чэрвеня 2011 году, яшчэ 440 мільёнаў даляраў — у сьнежні 2011 году. У 2012 годзе Беларусь павінна была атрымаць два траншы па 440 мільёнаў даляраў кожны. Трэці транш атрыманы ў чэрвені і быў залічаны ў золатавалютныя рэзэрвы краіны. У чэрвені намесьнік міністра фінансаў Расеі Сяргей Старчак выказаў меркаваньне, што Беларусь мае ўсе шанцы да канца году атрымаць чацьвёрты транш.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG