Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 8-9 сьнежня: Дзень народзінаў Максіма Багдановіча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У СУБОТУ...

...і нядзелю суцэльная воблачнасьць, магчымы сьнег. Тэмпэратура на выходныя −4 — −7.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу аўдыёзапіс перадачы «Свабода на Белсаце». Аляксандар Лукашук, Юры Дракахруст, Мар’яна Драч і Яфім Фіштэйн абмяркоўваюць наступныя пытаньні: Ці быў багатым Іосіф Сталін? Што паказвае спажываньне напаказ? Багатыя людзі: рухавік прагрэсу, карупцыянэры ці паразыты?

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

8 сьнежня

Дзяржаўны літаратурны музэй Янкі Купалы ў рамках праекта «Музэйныя лябірынты» запрашае наведаць «Вітрыны гарадзкога жыцьця пачатку ХХ стагодзьдзя». Пачатак у 13.00.

Баль у гонар Сафіі Гальшанскай у Менскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Пачатак у 19.00.

9 сьнежня

Мітынг і ўрачыстае ўскладаньне кветак да помніка Максіму Багдановічу ў сквэры каля Опэрнага тэатру. Пачатак у 12.00.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

8 сьнежня

1506 — абраньне вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога каралём польскім.

1812 — вайна 1812 году — войскі Расейскай імпэрыі займаюць Горадню.

1991 — у Белавескай Пушчы старшыня Вярхоўнага савету Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч, прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын і прэзыдэнт Украіны Леанід Краўчук падпісалі Белавескія пагадненьні аб стварэньні СНД і спыненьні існаваньня СССР.

9 сьнежня

1976 — заснаваньне Беларускага дзяржаўнага музэю народнай архітэктуры і побыту.

1981 — у Менску адкрыўся помнік клясыку беларускай літаратуры Максіму Багдановічу.

1990 — Лех Валэнса атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у Польшчы.

9 сьнежня

Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй.

Нарадзіліся:

8 сьнежня

65 да н.э. — Гарацый, старажытнарымскі паэт.

1542 — Марыя Сьцюарт, каралева Шатляндыі

1914 — Чэслаў Сіповіч, грэка-каталіцкі сьвятар, біскуп.

9 сьнежня

1842 — Пётр Крапоткін, расейскі тэарэтык анархізму, гісторык, літаратар.

1891 — Максім Багдановіч, беларускі паэт (пам. у 1917)

Памерлі:

8 сьнежня

1980 — Джон Ленан, брытанскі сьпявак і музыка, сябра рок-гурту «Бітлз».

1937 — Ігнат Дварчанін, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзяяч.

9 сьнежня

1268 — Войшалк, вялікі князь літоўскі.

1974 — Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы.
Ды што мне цемень вечнай ночы.
Калісь глядзеў на сонца я.
Няхай усе з мяне рагочуць
Адповедзь вось для іх мая:
Калісь глядзеў на сонца я,
Мне сонца асьляпіла вочы».


Максім Багдановіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG