Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле статыстыкі, летась беларусы выдаткавалі на сьпіртное нашмат больш, чым украінцы ці расейцы. Сярод беларусаў утрая больш упершыню выяўленых алькаголікаў.

У Беларусі сям’я выдаткоўвае на алькаголь найбольш з усіх краінаў Мытнага зьвязу. У сярэднім на пакупку сьпіртнога беларусы аддаюць 2,2% сямейнага бюджэту, расейцы і ўкраінцы — па 1,7%, казахі — 0,9%. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі гэты паказьнік найвышэйшы, а ў Казахстане — найменшы, колькасьць новавыяўленых алькаголікаў у гэтых краінах прыкладна аднолькавая: каля 287 чалавек на 100 тысяч насельніцтва. У Расеі і ва Ўкраіне — амаль утрая меншая.

Найбольш, калі сыходзіць са структуры бюджэту, марнуюць на сьпіртное заможныя грамадзяне.

У Беларусі штогод падвышаюцца цэны на моцныя сьпіртовыя напоі, апошняе такое падвышэньне было 25 кастрычніка, аднак беларуская гарэлка застаецца найтаньнейшай у Эўропе.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 7% валавога ўнутранага прадукту Беларусі ідзе на кампэнсацыю наступстваў алькагалізацыі насельніцтва — лячэньне хворых на алькагалізм, утрыманьне іх дзяцей у сацыяльных прытулках, зьніжэньне колькасьці працоўных і якасьці працы. У краінах Эўразьвязу гэтая лічба вагаецца ў межах 2–4%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG