Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна адмовіцца ад тэрміновае службы


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч заяўляе пра далейшае скарачэньне Ўзброеных сіл (УСУ) краіны і стварэньне прафэсійнай арміі, перадае Інтэрфакс.

«Аналіз апошніх узброеных канфліктаў сьведчыць аб тым, што перамога дасягаецца не за кошт колькасьці войскаў, а за кошт іх высокага ўзроўню падрыхтоўкі, абсталяваньня і прафэсіяналізму», – сказаў прэзыдэнт падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных 21-й гадавіне Ўзброеных сіл Украіны ў Доме афіцэраў у Кіеве.

У сувязі з гэтым, адзначыў кіраўнік дзяржавы, будуць перагледжаныя задачы, структура і сустэма УСУ.

«Іх колькасьць будзе значна скарочана, мы прыпынім прызыў на тэрміновую вайсковую службу і пяройдзем да камплектаваньня арміі выключна паводле кантракту», – падкрэсьліў Януковіч.

Як паведамлялася, распрацаваная міністэрствам абароны Ўкраіны рэформа ўзброеных сіл прадугледжвае скарачэньне колькасьці ўкраінскай арміі на працягу бліжэйшых пяці гадоў з 192 тыс. да 70 тыс. чалавек і скасаваньне тэрміновай службы ў ВСУ ўжо да 2017 году.
XS
SM
MD
LG