Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Палітуцякач Алесь Міхалевіч выпусьціў першы нумар электроннага часопіса Brainstorm («Брэйнсторм»).

Часопіс «прысьвечаны сытуацыі ў Беларусі, неабходным рэформам, досьведу суседзяў», — напісаў Алесь Міхалевіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Шэф-рэдактар — Вольга Быкоўская.

Часопіс можна пачытаць тут.

Брэйнгстормінг, або «мазгавы штурм» — апэратыўны мэтад рашэньня праблемаў праз стымуляваньне творчай актыўнасьці.


Даведка «Свабоды»: Алесь Міхалевіч

Нарадзіўся 15 траўня 1975 году ў Менску. Вучыўся ў менскай матэматычнай школе № 19, Беларускім гуманітарным ліцэі. Скончыў юрыдычны факультэт БДУ, спэцыяльнасьць — «палітоляг-юрыст».

Узначальваў Аб’яднаньне беларускіх студэнтаў.

Стажыраваўся ў Варшаўскім і Оксфардзкім унівэрсытэтах. Працаваў у турыстычным бізнэсе.

У 2004–2008 гг. — намесьнік старшыні партыі БНФ. Пасьля вылучэньня на пост старшыні партыі ў 2008 г. выключаны з арганізацыі за публічную крытыку кіраўніцтва.

З 2003 па 2007 гг. — дэпутат Пухавіцкага раённага савету, каардынатар Асамблеі дэпутатаў мясцовых саветаў, выдавец газэты «Рэгіён».

З 2006 г. — антыкрызісны кіраўнік, акрэдытаваны Міністэрствам эканомікі РБ.

У 2007–2008 гг. — юрысконсульт Асацыяцыі інвалідаў вайны ў Аўганістане.

У 2008–2010 гг. — юрыст Беларускага незалежнага прафсаюзу.

Жанаты, мае дзьвюх дачок.

Быў кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г.

20 сьнежня арыштаваны, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня.

19 лютага 2011 г. адпушчаны зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе і аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Міхалевіча вязьнем сумленьня.

Зрабіў заяву пра катаваньні ў сьледчым ізалятары КДБ, а таксама пра тое, што ён разарваў дамову аб супрацоўніцтве з КДБ, якую вымушана падпісаў, каб выйсьці з турмы.

Уцёк зь Беларусі, атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG