Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь задумалася пра бясьпеку сваіх дыпляматаў у Сырыі


Андрэй Савіных

Андрэй Савіных

На дадзены момант пытаньне пра бясьпеку дыпляматаў, якія працуюць у амбасадзе Беларусі ў Сырыі, разглядаецца.

Пра гэта заявіў на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Савіных.

Савіных патлумачыў, што ня можа казаць пра нейкія канкрэтныя дэталі, але бясьпека беларускіх дыпляматаў знаходзіцца пад непасрэднай увагай. «Нашы дзеяньні будуць зыходзіць з рэальнай абстаноўкі і рэальных падзеяў у Сырыі», — сказаў Андрэй Савіных.

Як вядома, некаторыя заходнія краіны ў сувязі з грамадзянскай вайной у Сырыі адклікалі сваіх дыпляматаў на радзіму ў мэтах іх бясьпекі. Таксама Сырыю пакідаюць супрацоўнікі ААН.
XS
SM
MD
LG