Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусаў канчаткова пазбавілі двух алімпійскіх мэдалёў


Міжнародны алімпійскі камітэт афіцыйна абвясьціў пра пазбаўленьне ўзнагародаў для чатырох мэдалістаў Алімпіяды ў Афінах 2004 году.

Ва ўсіх гэтых спартоўцаў падчас паўторнага тэставаньня пацьвердзілася наяўнасьць допінгу ў мэдычных аналізах васьмігадовай даўніны.

З чатырох атлетаў, якіх злавілі на допінгу, двое беларускіх – бронзавага мэдаля пазбавілі кідальніцу дыску Ірыну Ятчанку, а малатабоец Іван Ціхан пазбаўлены срэбра.

Акрамя таго, свае мэдалі згубілі ўкраінскі штурхальнік ядра Юры Беланог, які ў Грэцыі стаў алімпійскім чэмпіёнам, і расейская штурхальніца ядра Сьвятлана Крывялёва.
XS
SM
MD
LG