Лінкі ўнівэрсальнага доступу

48 краін супраць дзіцячага порна. Беларусь не далучылася


Эрык Голдэр і Сэсылія Мальмстрэм

Эрык Голдэр і Сэсылія Мальмстрэм

48 краінаў сьвету, у тым ліку ЗША і ўвесь Эўразьвяз, 5 сьнежня абвясьцілі аб стварэньні міжнароднага альянсу, які будзе змагацца супраць гандлю ў інтэрнэце фота і відэа, на якіх сэксуальна эксплюатуюць дзяцей.

На супольнай прэсавай канфэрэнцыі з генэральным пракурорам ЗША Эрыкам Голдэрам камісар унутраных справаў Эўразьвязу Сэсылія Мальмстрэм заявіла, што ў Інтэрнэце ўвесь час павялічваецца колькасьць фота і відэа, на якіх катуюць і гвалцяць дзяцей – паводле некаторых ацэнак, колькасьць такіх матэрыялаў ужо дасягнула мільёна, і яшчэ каля 50 тысяч дадаецца штогод. «Вельмі цяжка і балюча казаць пра гэта. Гэта такая жахлівая рэч, што часам нам проста хочацца заплюшчыць вочы», – сказала яна.

Адна з задачаў Альянсу – стварэньне адмысловых аддзяленьняў у праваахоўных органах, якія б займаліся менавіта такімі злачынствамі і маглі б камунікаваць з замежнымі калегамі.

Сярод заснавальнікаў альянсу – чатыры зь пяці краінаў-суседзяў Беларусі – Латвія, Літва, Польшча і Ўкраіна. Беларусь, як і Расея, у альянс не ўвайшла.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG