Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 7 сьнежня: «Океан Эльзи» ў Менску, пачатак «Паўднёвага патоку» і яшчэ $440 мільёнаў ад ЭўразЭС


Сьвятаслаў Вакарчук

Сьвятаслаў Вакарчук

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР'Е:

Дажджы і мокры сьнег, тэмпэратура удзень ад 5 да 7 градусаў.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

В Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры пачнецца Фэстываль нефармальнай адукацыі. Падрабязнасьці пра фэстывль тут і тут.

У комплексе Менск-Арэна – канцэрт папулярнага ўкраінскага гурту «Океан Ельзи», пачатак а 20-й гадзіне.

Рада Антыкрызіснага фонду ЭўразЭС на пасяджэньні ў Менску будзе вырашаць пытаньне аб тым, каб выдаткаваць Беларусі чацьверты транш стабілізацыйнага крэдыту на суму $ 440 млн.

Расейская кампанія Газпром пачне пабудову газаправоду «Паўднёвы паток», па якім маюць адбывацца пастаўкі газу ў Эўропу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1550 – Барбара Радзівіл каранаваная ў Кракаве як польская каралева.

1921 – з ініцыятывы Браніслава Тарашкевіча ў Радашкавічах утворана Тварыства беларускай школы.

1941 – Японія атакуе амэрыканскую ваенна-марскую базу Пэрл-Харбар, ЗША ўступаюць у Другую сусьветную вайну.

1943 – загінуў Вацлаў Іваноўскі (нар. 1880), беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч.

1988 – у землятрусе ў Сьпітаку (Армэнія) загінула больш як 25 тысячаў чалавек.

1991 – у Віскулях пачалася сустрэча Барыса Ельцына, Леаніда Краўчука і Станіслава Шушкевіча. Назаўтра была падпісаная заява аб дэнансацыі дамовы аб утварэньні СССР.

У гэты дзень нарадзіліся:

1878 – Аляксандар Астрамовіч, беларускі каталіцкі сьвятар, паэт Андрэй Зязюля.

1928 – Радзім Гарэцкі, беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч.

1941 – Васіль Ліцьвінка, зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру, вучоны-фальклярыст.

ЁСЬЦЬ НАГОДА

Міжнародны дзень грамадзянскай авіяцыі

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Аранжавая рэвалюцыя дала людзям свабоду і магчымасьць прымаць рашэньні пра сваю будучыню. Але гэта ня значыць, што яна навучыла правільна дзейнічаць. Правільна дзейнічаць могуць навучыць толькі час, досьвед і ўпартая праца.
Сьвятаслаў Вакарчук, лідэр украінскага гурту «Океан Ельзи»

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

КДБ захавае ў сябе тэрарызм, кантрабанду і здраду радзіме

Новыя затрыманьні нязгодных у Маскве і Пецярбургу

Кадыраў прывёў Лукашэнку ў прыклад

Крэймэр: Шкада, што не ўвялі санкцыі супраць «Белтрансгазу»
XS
SM
MD
LG