Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зь Беларусі павеяла дымком»


Здымак «Новой газеты»

Здымак «Новой газеты»

У Маскве былі затрыманыя 6 фатографаў за правядзеньне несанкцыянаванага пікету каля амбасады Беларусі.

Як распавяла «Інтэрфаксу» прэсавая сакратарка «Новой газеты» Надзея Прусянкова, удзельнікі акцыі пратэставалі супраць дзеяньняў беларускай мытні, якая канфіскавала каталёг фатаграфій, якія ўдзельнічалі ў розных міжнародных конкурсах, на некаторых зь іх быў прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. Прусянкова паведаміла, што сярод затрыманых апынулася Вікторыя Іўлева – пазаштатны супрацоўнік «Новой газеты».

Пратэстоўцы трымалі плякаты «Кнігі – крыніца ведаў, а ня дроваў», «Фатаграфія – гэта распад іонаў срэбра, а не дывэрсія», «Бярыце газ, не чапайце кнігі», «Зь Беларусі павеяла дымком».

У прэсавай службе ўпраўленьня МУС Масквы распавялі, што ўсе затрыманыя дастаўленыя ў пастарунак, дзе вырашаецца пытаньне аб прыцягненьні іх да адміністрацыйнай адказнасьці.
XS
SM
MD
LG