Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Кіргізстану: Атамбаева няма на саміце не з-за Лукашэнкі


Алмазбек Атамбаеў
Алмазбек Атамбаеў

Прэсавы сакратар МЗС Кіргізстану Нурджыціт Кадэрбекаў патлумачыў адсутнасьць прэзыдэнта Кіргізстану Алмазбека Атамбаева на саміце СНД у Ашгабаце.

У інтэрвію кіргіскай службе нашага радыё прэсавы сакратар МЗС патлумачыў, што прэзыдэнт Атамбаеў ня можа браць удзел у саміце СНД, паколькі ён па часе супадае зь іншым важным самітам, які праводзіцца ў Бішкеку. Маецца на ўвазе саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, дзе кіргіскі лідэр выступае ў якасьці прымаючага боку. Сярод удзельнікаў саміту — кітайскі і расейскі прэм’еры, зьвяртае ўвагу прэсавы сакратар МЗС Кіргізстану. Ён таксама нагадаў, што на саміт СНД паляцеў першы віцэ-прэм’ер Джамарт Атарбаеў, якія мае адмысловыя паўнамоцтвы для падпісаньня дакумэнтаў.

Раней некаторыя СМІ назвалі ў якасьці прычыны адсутнасьці кіргіскага лідэра на саміце СНД адмову афіцыйнага Менску выдаць экс-прэзыдэнта Курманбека Бакіева і яго малодшага брата Джаныбека. Як вядома, у саміце ў Ашгабаце бярэ ўдзел Аляксандар Лукашэнка. Менавіта тут старшынёўства ў СНД пяройдзе да Беларусі.

«Атамбаеў дэманструе партнэрам свой характар. І, мабыць, тым самым плянуе заручыцца іх падтрымкай у ціску на афіцыйны Менск», — перадало радыё «Голос России».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG