Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заіка: праверыць філіялы іранскіх банкаў у Беларусі немагчыма


Леанід Заіка

Леанід Заіка

Тэгеран, які церпіць ад міжнародных эканамічных санкцыяў, спрабуе вырашыць свае фінансавыя праблемы праз зьмену назоваў банкаў, — піша італьянская газэта La Stampa. І выкарыстоўвае для гэтага Беларусь.

«Іранскія ўлады спрабуюць выкарыстаць небездакорную банкаўскую сыстэму Беларусі для стварэньня новых фінансавых установаў, якія ніяк нельга зьвязаць з Тэгеранам» — гаворыцца ў артыкуле. Таксама адзначаецца, што такія дадзеныя здабылі заходнія выведкі.

У якасьці першага кроку двум іранскім банкам, якія маюць філіялы ў Беларусі (TCB и Honor Bank), было даручана ствараць новыя фінансавыя інстытуты ў Менску і якія нельга было б зьвязаць з Тэгеранам. Абодва гэтыя банкі патрапілі пад міжнародныя санкцыі. Таму плян заключаецца ў тым, каб зьмяніць назовы філіялаў гэтых банкаў, зарэгістраваць іх у Беларусі і скарыстаць у абыход міжнародных санкцыяў — піша аўтар артыкулу.

Кіраўнікі аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка ў камэнтары для «Свабоды» адзначае: «Ступень празрыстасьці на фінансавым рынку крайне нізкая. Зараз даведацца пра рэальных уладальнікаў банкаў у Беларусі немагчыма. Акрамя тых, куды прыйшоў буйны замежны капітал. Напрыклад, „Белзьнешэканомбанк“ з расейскім капіталам альбо „Прыёрбанк“ — з аўстрыйскім. А тое, што ствараюцца філіялы і структуры, якія пераадольвалі бы санкцыі, то гэта цалкам натуральна. А Беларусь знаходзіцца ў партнэрстве зь Іранам.

Гаворка ідзе пра філіялы і прадстаўніцтва. Яны рэгіструюцца. Але ступень адкрытасьці, празрыстасьць ў іх наагул нулявая. Абсалютная нулявая».
XS
SM
MD
LG