Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле ўспрыняцьця карупцыі Беларусь — на 123-м месцы


Арганізацыя Transparency International абнародавала індэкс успрыняцьця карупцыі (Corruption Perceptions Index, CPI), паводле якога кожнай са 174 краінаў, узятых для аналізу экспэртамі, вызначаецца месца ў рэйтынгу.

Летась Беларусь у такім жа рэйтынгу была на 143 месцы, у 2010 годзе — на 127 месцы. Аднак, як адзначаецца ў дакладзе, пэўная зьмена мэтадалёгіі не дазваляе наўпрост параўноўваць леташні і сёлетні індэксы.

Дзесятка краінаў, дзе паводле ўспрыняцьця ўзровень карупцыі мінімальны практычна не мяняецца год ад году, сёлета першае месца дзеляць Данія, Фінляндыя і Новая Зэляндыя, потым ідуць Швэцыя, Сынгапур, Швэйцарыя, Аўстралія, Нарвэгія, Канада і Галяндыя.

Сярод краін суседзяў Беларусі становішча ў сэнсе ўспрыняцьця карупцыі лепшае ў Польшчы (41 месца), Літве (48 месца), Латвіі (54 месца), і горшае — ў Расеі (133 месца) і ва Ўкраіне (144 месца). Сярод постсавецкіх краін (без краін Балтыі) найлепшая сытуацыя — ў Грузіі (51 месца) і ў Малдове (94 месца), найгоршая — ў Туркмэністане і Ўзбэкістане (170 месца).

Замыкаюць сусьветны сьпіс Аўганістан, Паўночная Карэя і Самалі.

Варта адзначыць, што індэкс Transparency International вымярае не аб’ектыўны ўзровень карупцыі, а яго ўспрыняцьце насельніцтвам і экспэртамі. Гэта абумоўлівае пэўны суб’ектывізм паказьніка, ён залежны ад культурных асаблівасьцяў таго ці іншага грамадзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG