Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыты на жытло падаражэлі. Да 32% гадавых


4 сьнежня «Беларусрусбанк» аднавіў выдачу крэдытаў на пакупку жытла на ўмовах банку, узьняўшы іх кошт на 12%.

Для грамадзянаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, то бок, якія стаяць на чарзе ў выканкамах, стаўка па крэдыце складае 32% гадавых, а для ўсіх астатніх — стаўка рэфінансаваньня плюс 5%.

У лістападзе Беларусбанк прыпыніў выдачу крэдытаў на жытло ў зьвязку з тым, што быў вычарпаны зацьверджаны ўрадам гадавы аб’ём фінансаваньня на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыцьцё жытла. Цярпер крэдытаваньне адноўлена, але ўжо на іншых умовах. Раней кошт крэдытаў для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоў, складаў 20% гадавых, для астатніх — стаўку рэфінансаваньня плюс 3%.

Леанід Заіка
Леанід Заіка
Эканаміст, дырэктар аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка кажа, што пры такім узроўні інфляцыі крэдыты на жытло будуць павышацца:

«Цяпер інфляцыя складае крыху больш за 20%. Такім чынам, менш за 25 — 27% стаўка па крэдыце быць ня можа. Іншая справа, што пасьля памылак, што зрабіў Нацыянальны банк па трохразовай дэвальвацыі ў 2011 годзе, па няўклюдных апэрацыях са стаўкамі (у верасьні некаторыя банкі зьнізілі стаўку па валюных дэпазытах амаль у 2 разы) — назіралася нэрвовае, так бы мовіць, „на вока“, вызначэньне дэпазытных і крэдытных ставак. Таму зараз Беларусбанк мае патрэбу ў грошах, і павышае стаўкі. Але, паўтаруся, для беларусаў менш, чым 25-30% ня можа быць аб’ектыўна. Але ж ніхто нікога не прымушае браць крэдыт. Гэта — справа добраахвотная».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG