Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны менш схільныя да хабарніцтва?


Гэтую праблему дасьледуе аналітык агенцтва Ройтэрс Стэлла Досан. Высновы, да якіх яна прыходзіць, неадназначныя.

Вядомы парадокс: на пажарах, для тушэньня якіх выкарыстоўваецца шмат пажарных, адбываецца больш разбурэньняў. Можа, пажарныя насамрэч спрыяюць гэтым разбурэньням? Зразумела ж не. Гэта — прыклад так званай ілжывай карэляцыі. Насамрэч уся справа ў трэцім фактары, які абумоўлівае і першы і другі — памеры пажараў. Чым больш пажар, тым больш пажарных выкарыстоўваецца для яго тушэньня і тым больш разбурэньняў.

Хабарніцтва дарожнай паліцыі рэзка зьнізілася пасьля таго, як у сталічную патрульную службу набралі 2500 жанчын.

Стэла Досан паказвае, што нешта падобнае адбываецца і сувязі паміж доляй жанчын на дзяржаўных пасадах і ўзроўнем карупцыі. Сапраўды, чым больш жанчын ў палітыцы і ў сфэры дзяржаўнага кіраваньня, тым менш у краіне карупцыі.

Паводле Досан, справа ня ў тым, што жанчыны менш схільныя да карупцыі, часьцей ставяць інтарэсы грамадзтва вышэй за асабісты інтарэс.

Сувязь палягае ў тым, што жанчыны маюць больш шанцаў падняцца на кіруючыя пасады ў адкрытых і дэмакратычных палітычных сыстэмах, а такія грамадзтвы, як правіла, больш нецярпімыя да злоўжываньня ўладай і хабарніцтва.

Хаця на нізавым ўзроўні ўлады нават простае павялічэньне долі жанчын часта вядзе да станоўчых вынікаў.

Напрыклад ў сталіцы Пэру Ліме грамадзкая думка пра тое, што хабарніцтва дарожнай паліцыі зьяўляецца сур’ёзнай праблемай, рэзка зьнізілася пасьля таго, як у сталічную патрульную службу набралі 2500 жанчын.

ў аўтарытарных рэжымах з моцнай мужчынскай гіерархіяй, павелічэньне долі жанчын ва ўладзе робіць невялікі ўплыў на ўзровень карупцыі.

У Індыя таксама адбыліся зьмены пасьля таго, так як закон 1993 году ўсталяваў, што ў вясковых радах павінна быць 30% жанчын. Згодна са справаздачай Сусьветнага банку пасьля гэтага ў індыйскіх вёсках палепшылася забесьпячэньне чыстай вадой, санітарыі, школьнай справы, а таксама больш нізкіх узроўняў карупцыі.

Шры-Муль’яні Індраваці, першая жанчына-міністар фінансаў ва ўрадзе Інданэзіі, згодная з тым, што на нізавым узроўні прысутнасьць жанчын у сыстэме кіраваньня можа мець важныя наступствы, ў прыватнасьці ў пытаньні разьмеркаваньня рэсурсаў.

Аднак на нацыянальным ўзроўні, на думку сп-ні Індраваці і іншых экспэртаў, уплыў жанчын менш відавочны і ясны.

Хелен Кларк, якая 9 гадоў кіравала ўрадам Новай Зэляндыі, кажа, што няма канкрэтных доказаў таго, што жанчыны менш уразьлівыя да карупцыі, чым мужчыны.

У адкрытых і дэмакратычных грамадзтвах рызыка быць злоўленым вышэй, і гэтая асьцярожнасьць жанчын мае большае значэньне ў сэнсе зьмяншэньня карупцыі.

У дасьледаваньні навукоўцаў з унівэрсытэтаў Расйса і Эмары адзначаецца, што ў аўтарытарных рэжымах з моцнай мужчынскай гіерархіяй, павелічэньне долі жанчын ва ўладзе робіць невялікі ўплыў на ўзровень карупцыі, але ў больш адкрытай, дэмакратычнай палітычнай сыстэмы гэта спараджае заўважальныя зьмены.

Дасьледнікі выказалі здагадку, што розьніца можа часткова тлумачыцца тым, што жанчыны менш схільныя да рызыкі. Яны спасылаюцца на два розных дасьледаваньняў, праведзеных у 2003 і 2008 гадах, якія паказваюць, што жанчыны гэтак жа, як і мужчыны, гатовыя браць хабар, але яны больш асьцярожныя, калі вялікая рызыка, што яны будуць злоўлены.

У адкрытых і дэмакратычных грамадзтвах рызыка быць злоўленым вышэй, і гэтая асьцярожнасьць жанчын мае большае значэньне ў сэнсе зьмяншэньня карупцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG