Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве пройдзе пікет у абарону «Прэс-фота Беларусі»


На 5 сьнежня ў сталіцы Расеі заплянаваная акцыя салідарнасьці зь беларускімі фатографамі.

Напярэдадні гарадзскія ўлады Масквы забаранілі ацыю ля будынку пасольства Беларусі ў РФ.

Аднак адна з арганізатарак, незалежная журналістка і фатограф Вікторыя Іўлева, заявіла, што акцыя салідарнасьці адбудзецца ў любым разе.

Расейскія фатографы меліся падтрымаць удзельнікаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі».

На мінулым тыдні мытнікі вырашылі зьнішчыць альбомы ўдзельнікаў мінулагодняга конкурсу. Рашэньне зьнішчыць альбомы прынятае «на падставе вынікаў праведзенай мытнай экспэртызы», заявіў намесьнік начальніка Ашмянскай мытні Ўладзімер Данілевіч.

12 лістапада мытнікі на памежным пераходзе «Каменны Лог» канфіскавалі 41 асобнік альбома «Прэс-фота Беларусі 2011».

«Прэс-фота Беларусі» — гэта адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі. Ён праводзіцца штогод.
XS
SM
MD
LG