Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тэстамэнт» Сержука Цімохава — у Палацы мастацтва


Сяржук Цімохаў

Сяржук Цімохаў

5 сьнежня ў Менску ў Палацы мастацтва адчыняецца Трэцяе рэспубліканскае біенале. Выстава прысьвечана памяці аднаго з найталенавіцейшых сучасных беларускіх мастакоў Сержука Цімохава.

Цімохаў памёр два месяцы таму пасьля цяжкай хваробы, пражыўшы ўсяго 52 гады. Мэмарыяльны характар выставы адлюстраваны ў яе назове — «Тэстамэнт».

Менавіта з ініцыятывы Сержука Цімохава і яго рупнасьці на пасадзе намесьніка старшыні Саюзу мастакоў і была запачаткаваная чатыры гады таму традыцыя правядзеньня вялікіх экспазыцый твораў сучасных мастакоў краіны, напісаных за апошнія два гады.

Першы тыдзень залі біенале стануць адкрытай творчай майстэрняй, у якой мастакі будуць на вачах у публікі даводзіць да дасканаласьці свае працы. Да гэтага працэсу яны запрашаюць далучыцца гледачоў. Канчаткова экспазыцыя сфармуецца 12 сьнежня. У ёй прыхільнікі творчасьці Сержука Цімохава ўбачаць і некалькі апошніх ягоных твораў.




Творы Сержука Цімохава






Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG