Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сусьветным індэксе тэрарызму — Беларусь 32-я


Менск, 11.04.2012

Менск, 11.04.2012

Ірак, Пакістан, Аўганістан і Індыя — краіны, якія найбольш церпяць ад тэрарызму

Недзяржаўная арганізацыя пад назвай Інстытут эканоміку і міру (Institute for Economics and Peace), якая месьціцца ў Сыднэі ў Аўстраліі, склала рэйтынг 158 краінаў паводле гэтак званага «сусьветнага індэксу тэрарызму» (Global Terrorism Index).

Індэкс быў падрыхтаваны на аснове аналізу колькасьці тэрарыстычных актаў у паасобных краінах на працягу дзесяці гадоў (2002-2011), колькасьці сьмяротных ахвяраў тэрарызму, колькасьці параненых у тэрарыстычных актах ды прыблізнай ацэнкі памеру матэрыяльнай шкоды ад тэрарызму.

Ірак, які знаходзіцца на першым месцы ў гэтым сьпісе, атрымаў індэкс 9.56. У першай дзясятцы краінаў з найбольшымі праблемамі ад тэрарызму, акрамя згаданых чатырох краінаў, знаходзяцца яшчэ Емэн, Самалі, Нігерыя, Тайлянд, Расея і Філіпіны.

Беларусь, зь індэксам 4.26, апынулася на 32-м месцы.

Самымі гучнымі тэрарыстычнымі актамі ў Беларусі за мінулыя гады былі: выбух у менскім мэтро на станцыі «Кастрычніцкая» 11 красавіка 2011 (15 чалавек загінулі, больш за 200 пацярпелі); выбух на сьвяце ў гонар Дня незалежнасьці ў Менску 4 ліпеня 2008 (ніхто не загінуў, шпіталізавана каля 50 чалавек); два выбухі ў Віцебску ў верасьні 2005 (ніхто не загінуў, пацярпелі каля 40 чалавек).
XS
SM
MD
LG