Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 сьнежня — разгляд справы палітвязьня Мікалая Дзядка


На 4 сьнежня прызначанае выязное паседжаньне Шклоўскага суду па справе зьняволенага анархіста Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка з калёніі ў «крытую» турму.

Бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок, былы судзьдзя Менскага абласнога суду, кажа: у сына ўжо 22 спагнаньні за розныя парушэньні дысцыпліны, і адмысловая камісія ў калёніі выказалася за накіраваньне Мікалая Дзядка ў «крытую» турму.

«Усе гэтыя нібыта парушэньні тлумачацца адным — што сын адмаўляецца падпісваць прашэньне пра памілаваньне і трымаецца па-ранейшаму мужна і прынцыпова, не скараецца», — казаў Аляксандар Дзядок раней у інтэрвію «Свабодзе».

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за хуліганства і пашкоджаньне маёмасьці падчас акцыяў каля Міністэрства абароны, на тэрыторыі расейскай амбасады, ізалятара на Акрэсьціна ды іншых. У зьняволеньні Мікалай Дзядок яшчэ мусіць адбыць больш за 2 гады.

У «крытых» турмах зараз знаходзяцца палітвязьні:
Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Статкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Яўген Васьковіч

Мікалай Дзядок. Партрэт на фоне кратаў

XS
SM
MD
LG