Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Прэс-фота Беларусі» ў Саюзе палякаў


Аляксей Шота

Аляксей Шота

Выстава «Прэс-фота Беларусі-2012» адкрылася 3 сьнежня ў Горадні ў памяшканьні, дзе зьбіраецца неафіцыйны Саюз палякаў.

Гледачоў павітаў Аляксей Шота, рэдактар гарадзенскага сайту «Твой стыль». Ён нагадаў, што «Прэс-фота» ў Горадні ў ранейшыя гады паказвалася спачатку ў Музэі гісторыі рэлігіі, у даволі шыкоўнай залі, затым у невялікай прыватнай галерэі. Цяперашняя адкрылася ў даволі «андэграўндных умовах». Затое сёлета яна самая багатая, будзе паказана 280 здымкаў, а таксама ролікі, дасланыя на конкурс «Прэс-фота-мультымэдыя», які праводзіцца сёлета ўпершыню.

Выступае Юлія Дарашкевіч

Выступае Юлія Дарашкевіч

Прыехалі арганізатары конкурсу Юлія Дарашкевіч і Вадзім Заміроўскі. Юлія Дарашкевіч прызналася, што ня памятае, каб на гэтай выставе было столькі людзей. Ёй вельмі прыемна адкрываць яе яшчэ таму, што яна сама гарадзенка. Напэўна, упершыню сёлета гэтая выстава праходзіць практычна без цэнзуры, сказала Дарашкевіч. У Горадні паказваюцца ўсе працы, якія перамаглі ў конкурсе, хаця ў Беларусі многія зь іх немагчыма вывесіць ні ў адной галерэі або выставачнай залі.

На прэзэнтацыі быў паказаны кароткі фільм Аляксандра Васюковіча: фотаздымкі, гук, тытры, відэа, — у ім апавядаецца пра падзеі прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

Гарадзенцы змогуць убачыць выставу «Прэс-фота Беларусі-2012» цягам тыдня.
XS
SM
MD
LG