НАДВОР'Е:
Па ўсёй краіне воблачнасьць, сьнегапады, тэмпэратура ад мінус трох да нуля.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ
Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя «Падрыхтоўка Менску да сьвяткаваньня Калядаў і Новага году». Пачатак у 11 гадзін.
Брусэль, Нарада прадстаўнікоў краін-удзельніц «Усходняга партнэрства».
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1665 – пачаў дзейнічаць Берасьцейскі манэтны двор.
1939 – у складзе БССР утвораная Беластоцкая вобласьць.
1997 – у Атаве 125 краін падпісалі Канвэнцыю аб забароне супрацьпяхотных мін. Сярод краін, якія адмовіліся падпісаць гэты дакумэнт, былі Кітай, Расея, ЗША.
У гэты дзень нарадзіліся:
1875 – Райнэр Марыя Рылькэ, нямецкі паэт.
1892 – Франсіска Франка, гішпанскі дыктатар.
У гэты дзень памерлі:
1131 – Амар Хаям, пэрсыдзкі і таджыцкі паэт, матэматык, філёзаф.
1679 – Томас Гобс, ангельскі філёзаф-матэрыяліст і матэматык.
1972 – Мікалай Аладаў, беларускі кампазытар і пэдагог.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Калі б геамэтрычныя аксіёмы закраналі інтарэсы людзей, яны б аспрэчваліся.
Томас Гобс
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Хто верыць у афіцыйную вэрсію тэракту ў менскім мэтро?
Колькі жывуць сьмяротнікі пасьля прысуду?
Украінская пародыя на беларускі «аплот дэмакратыі»