Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Віцебску затрымалі за фота падрыхтоўкі да візыту Лукашэнкі


Сяргей Серабро

Сяргей Серабро

Аляксандра Лукашэнку ў Віцебску чакаюць на гэтым тыдні. Ён можа наведаць віцебскі дрэваапрацоўчы камбінат. У гэтым раёне і затрымалі журналіста Сяргея Серабро.

Спачатку рэдактар сайту «Народныя Навіны Віцебску» паведаміў пра затрыманьне ў «Твітэры». Пад увагу міліцыі ён папаў, калі фатаграфаваў укладку новага асфальту ў раёне дрэваапрацоўчага камбінату.

Прыкладна праз паўгадзіны Сяргей Серабро паведаміў, што яго адпусьцілі.

Між тым, падрыхтоўка да візыту Аляксандра Лукашэнкі ідзе поўным ходам. Працаўнікі камбінату паведамляюць, што апошнімі днямі сьпешна рамантуюцца ўсе карпусы, каля адміністрацыйнага будынка бухгальтэры кладуць плітку, на тэрыторыі прадпрыемства працуюць будаўнікі з усіх раёнаў Віцебска, і праца не спынялася нават у мінулыя выходныя. За межамі тэрыторыі камбіната таксама вядзецца добраўпарадкаваньне: фарбуюць фасады дамоў па вуліцы Горкага, абразаюць дрэвы і нават выкарчоўваюць дэкаратыўныя кустарнікі.

За працэсам падрыхтоўкі да візіту Аляксандра Лукашэнкі асабіста назірае старшыня аблвыканкаму Аляксандар Косінец. Яго бачылі на тэрыторыі дрэваапрацоўчага камбінату. Таксама бачылі «амапаўцаў» у форме і «людзей у цывільным», якія сочаць за работнікамі і пабочнымі асобамі, заўважанымі ў бліжэйшых навакольлях прадпрыемства.
XS
SM
MD
LG