Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя за студзень-лістапад — 20%


За 11 месяцаў 2012 году цэны ў Беларусі вырасьлі на 20,1%. З 1 да 27 лістапада цэны падвысіліся на 1,7%.

Белстат адзначае, што асноўны ўклад у рост спажывецкіх цэн у лістападзе зрабіла павышэньне тарыфаў на паслугі ЖКГ.

Прыкладам, ацяпленьне падаражэла на 50,8%.



Урад мае намер утрымаць інфляцыю ў межах 19–22%. У 2013 годзе яе плянуецца зьнізіць да 12%, піша Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG