Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Граніт». Выбар Леаніда Дубаносава: прафсаюз або праца


Адміністрацыя мікашэвіцкага прадпрыемства «Граніт» працягвае дамагацца, каб працаўнікі пакінулі незалежны прафсаюз.

Актывіст незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Леанід Дубаносаў мусіць выбіраць: прафсаюз або праца. 3 сьнежня Дубаносаў павінен паведаміць пра свой выбар.

Праблемы ва ўзаемаадносінах з начальствам узьнікаюць час ад часу ў Анатоля Літвінкі.

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу Алег Стахаевіч мяркуе, што адміністрацыя хоча здушыць апошнія парасткі незалежнага прафсаюзу.

Напрыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск на сябе з боку адміністрацыі.

З прадпрыемства звольненыя актывісты БНП Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў, Генадзь Паўлоўскі, Людміла Літвінка, Віталь Пашэчка.

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды»
XS
SM
MD
LG