Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі пачынаецца суд у справе забойства Буданава


Юсуп Цімерханаў
Юсуп Цімерханаў

Масгарсуд у панядзелак прыступае да разгляду па сутнасьці крымінальнай справы ў дачыненьні да Юсупа Цімерханава, якога абвінавачваюць у забойстве экс-палкоўніка расейскай арміі Юрыя Буданава.

Як чакаецца, пракурор абвесьціць абвінаваўчае заключэньне, а затым падсудны выкажа сваю пазыцыю ў справе. Таксама суд можа прыступіць да допыту сьведкаў абвінавачаньня.

Буданаў быў забіты 10 чэрвеня 2011 году ў Маскве. Паводле вэрсіі сьледзтва, галоўным матывам забойства для Цімерханава была помста за бацьку, забітага расейскімі вайскоўцамі ў Чачні ў 2000 годзе.

Сам Юры Буданаў ў 2003 годзе быў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўленьня волі за забойства 18-гадовай чачэнкі Эльзы Кунгаевай. У студзені 2009 году ён выйшаў на волю.
Юры Буданаў
Юры Буданаў

На сёньняшні дзень справа аб забойстве Буданава налічвае 18 тамоў, плянуецца дапытаць каля 30 сьведкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG