Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Ізраілю аднагалосна адхіліў рашэньне Генэральнай асамблеі ААН аб прызнаньні Палестыны ў якасьці дзяржавы-назіральніка ў гэтай арганізацыі. Аб гэтым паведаміла сёньня канцылярыя прэм'ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу.

У пастанове ўраду адзначаецца, што «народ Ізраілю мае натуральнае, гістарычнае і юрыдычнае права на сваю радзіму і на сваю вечную сталіцу Ерусалім, а Ізраіль, дзяржава габрэйскага народа, мае і адстойвае сваё права на спрэчныя рэгіёны Зямлі Ізраіля».

У сувязі з гэтым урад пастанавіў «адкінуць рашэньне Генасамблеі ААН ад 29 лістапада 2012 году і сьцьвердзіць, што яно ня зьменіць стану спрэчных раёнаў, не зацьвердзіць і не адменіць ніякіх правоў дзяржавы Ізраілю і габрэйскага народа на Зямлі Ізраілю, а таксама ня будзе зьяўляцца асновай для будучых перамоваў і не прасоўвае мірнае вырашэньне канфлікту».

У сувязі з гэтым Нэтаньягу падкрэсьліў, што «палестынскай дзяржавы ня будзе, пакуль ня будзе гарантавана бясьпека грамадзян Ізраілю, пакуль ён ня будзе прызнаны габрэйскай дзяржавай і пакуль палестынцы не абвесьцяць аб завяршэньні канфлікту».

«Дзяржава Ізраіль не дазволіць ператварыць раён Юдэі і Самарыі ў базы іранскага тэрору, што адбылося на тэрыторыях, перададзеных у Газе і Ліване», – дадаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG