Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Малітва за ўратаваньне ад высяленьня ў царкве «Новае жыцьцё» трывае круглыя суткі. Вернікі моляцца цягам дня і застаюцца на малітву ноччу. Пра гэта Свабодзе паведаміў юрыст і вернік царквы Сяргей Луканін. Ён таксама сказаў, што царкоўнае кіраўніцтва пакуль не атрымала адказу ад Менгарвыканкаму на просьбу пастара Вячаслава Ганчарэнкі пра сустрэчу з кіраўніком гарадзкой адміністрацыі Мікалаем Ладуцькам.

Менавіта рашэньнем Менгарвыканкаму ад 2005 году царква «Новае жыцьцё» была пазбаўленая зямельнага надзелу і будынку царквы. Больш за трыццаць судоў у гэтай справе царква прайграла. Днямі Вышэйшы гаспадарчы суд запатрабаваў ад царквы «Новае жыцьцё» вызваліць памяшканьне да 5 сьнежня 2012 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG